22 верасня 2017 года быў падпісаны Указ №345 “Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва”.

Указ накіраваны на развіццё гандлю, грамадскага харчавання і бытавых паслуг у сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчах з колькасцю насельніцтва да 10 тысяч чалавек і прадугледжвае магчымасць усталявання на асобных тэрыторыях асаблівага рэжыму падаткаабкладання ў сферы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання.

Указам прадугледжваецца, што з 1 студзеня 2018 года па 31 снежня 2022 года для юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія здзяйсняюць у сельскай мясцовасці рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, бытавыя паслугі, а ў малых гарадах для індывідуальных прадпрымальнікаў і мікраарганізацый, што здзяйсняюць грамадскае харчаванне і бытавыя паслугі, будуць усталяваны паніжальныя стаўкі па падатку на прыбытак (для юрыдычных асобаў) і па падаходным падатку з фізічных асобаў (для індывідуальных прадпрымальнікаў) у памеры 6 %, для індывідуальных прадпрымальнікаў – плацельшчыкаў адзінага падатку — стаўка ў памеры 1 базавай велічыні ў месяц.

Акрамя таго, прадугледжваецца вызваленне суб’ектаў гаспадарання ад падатку на дабаўленую вартасць, падатку на нерухомасць, зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Пад сельскай мясцовасцю ва ўказе маюцца на ўвазе населеныя пункты з колькасцю насельніцтва да 2 тысяч чалавек, пад сярэднімі і малымі гарадскімі населенымі пунктамі — колькасцю ад 2 тысяч да 10 тысяч чалавек. Пад мікраарганізацыяй — юрыдычная асоба з сярэдняй колькасцю працаўнікоў за каляндарны месяц не больш за 15 чалавек.

Дзеянне падатковых льготаў і іншых умоваў гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання, замацаваных у дакуменце, будзе распаўсюджвацца на населеныя пункты і тэрыторыю па-за населенымі пунктамі, вызначаныя рашэннямі абласных Саветаў дэпутатаў у тэрмін да 1 снежня 2017 года.

Паводле ўказа юрыдычныя асобы маюць права ажыццяўляць рознічны гандаль алкагольнымі напоямі ў размешчаных на тэрыторыі сельскай мясцовасці магазінах і (ці) павільёнах з гандлёвай плошчай менш за 50 кв. м, а таксама з выкарыстаннем у вёсках аўтамагазінаў незалежна ад наяўнасці ў гэтай юрыдычнай асобы магазіна і (ці) павільёна, у якіх ажыццяўляецца рознічны гандаль алкагольнымі напоямі, пры ўмове выканання ўзгодненых з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам маршруту руху аўтамагазіна і асартыментнага пераліку тавараў.

Індывідуальныя прадпрымальнікі будуць мець права ажыццяўляць рознічны гандаль алкагольнымі напоямі ў размешчаных у вёсках магазінах і (ці) павільёнах незалежна ад іх гандлёвай плошчы.

Капітальныя будынкі (пабудовы, збудаванні), ізаляваныя памяшканні, якія знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы, можна будзе адчужаць індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам для ажыццяўлення рознічнага гандлю, грамадскага харчавання, аказання бытавых паслуг насельніцтву ў вёсках і (ці) у малых гарадах на платнай аснове без правядзення аўкцыёну па рыначным кошце.

Дзеянне ўказа не распаўсюджваецца на рознічны гандаль аўтамабільным палівам (дызельным палівам, аўтамабільным бензінам, газам, які выкарыстоўваецца ў якасці аўтамабільнага паліва), механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі, прычэпамі (паўпрычэпамі, прычэпамі-роспускамі), ювелірнымі і іншымі бытавымі вырабамі з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, а таксама на аказанне бытавых паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце аўтатранспартных сродкаў.

А. ЮШКЕВІЧ,
галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации