Аб прафілактыцы “жаночых” захворванняў, а таксама пра тое, чаму яны ўзнікаюць, расказала акушэр-гінеколаг Дзятлаўскай ЦРБ Таццяна Данільчык:
‒ Узнікненне праблем са здароўем можа быць звязана з не самымі карыснымі звычкамі, такімі, напрыклад, як харчаванне фаст-фудамі і “гаджатавы” лад жыцця з вечара да ранку. Усё гэта адбіваецца на выпрацоўцы гармонаў і іх метабалізме, што, у сваю чаргу, выклікае змены ў структуры малочнай залозы. Акрамя таго, спецыялісты тлумачаць “жаночыя” хваробы зменай ладу жыцця сучаснай жанчыны.
Менавіта таму важна сачыць за сваім харчаваннем. Часцей ужывайце натуральнае нятлустае белае мяса (курыную грудку або індычку, скумбрыю), вітаміны, садавіну і агародніну. Адмоўцеся ад напояў, якія ўтрымліваюць шмат цукру і кансервантаў, а таксама ад алкаголю. Займайцеся фізкультурай, высыпайцеся, пазбягайце стрэсаў.
Штомесяц у сярэдзіне цыклу трэба самастойна правяраць малочную залозу, а пры любых сумненнях звяртацца да доктара. Не лішнім будзе кожны год у прафілактычных мэтах праходзіць ультрагукавое даследаванне малочных залоз, а пры зменах – раз у паўгода або раз у квартал. Рэнтген-мамаграфію дактары рэкамендуюць рабіць з 45, а скрынінг – з 50 гадоў.
Марыя ПАПОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…
16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…