Categories: Падзеі

Аб парушэннях дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці

Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў лістападзе 2017 года праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па дакладнасці прадастаўленых у кастрычніку-лістападзе бягучага года ў органы статыстыкі даных статыстычнай справаздачнасці формы 6-сх (сельгасработы) «Справаздача аб ходзе сельскагаспадарчых работ», зацверджанай пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2016 года №46, учас якіх устаноўлены шэраг парушэнняў.

Так, у ААТ «Орля» Шчучынскага раёна па стане на 1 кастрычніка 2017 года ў радку «пасеяна азімых збожжавых на збожжа і корм зялёны» ўказана плошча 1112 га, а па першасных бухгалтарскіх дакументах (пуцявыя лісты, акты спісання насення) — 1086 га, гэта значыць дапушчана завышэнне пасяўной плошчы на 26 га.

У КСУП «Азяранскі» Мастоўскага раёна ў статыстычнай справаздачнасці па стане на 1 лістапада 2017 года прадпрыемствам была заніжана колькасць рэалізуемага насельніцтву сена на 7 тон, завышана колькасць нарыхтаванага сіласу на 3 тоны.

У КСУП «Вензавец» Дзятлаўскага раёна ў статыстычнай форме па стане на 1 лістапада 2017 года па радку «цукровыя буракі» ў слупку «валавы збор, тон» завышана колькасць на 211,44 тоны.

Прадастаўленне недакладных даных у органы дзяржаўнай статыстыкі ўстаноўлена і ў ААТ «Гарадзечна» Навагрудскага раёна.

Тыповым для большасці сельскагаспадарчых арганізацый з’яўляецца парушэнне пункта 21 главы 3 указанняў па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 6-сх (сельгасработы), зацверджаных пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2016 года №46. Так, паводле гэтых указанняў, па радку 230 паказваюцца даныя аб плошчы, апрацаванай па розных тэхналогіях асноўнай апрацоўкі глебы пасля ўборкі ўраджаю і прызначанай для сяўбы ўсіх сельскагаспадарчых культур вясной будучага года.

У адпаведнасці з часткай 1 артыкула 23.18 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадастаўленне ўпаўнаважанай асобай, адказнай за складанне і прадастаўленне даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi органам дзяржаўнай статыстыкі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, караецца штрафам у памеры ад дзесяці да ста базавых велічыняў.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

administrator

Recent Posts

Ко Дню народного единства в Дятловском историко-краеведческом музее откроется постоянная тематическая экспозиция

https://www.youtube.com/embed/GDnUxWMo4vU Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga   нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

1 час ago

10 верасня – Сусветны дзень прадухілення самагубстваў. Як заўважыць, пагаварыць з дзіцем і своечасова звярнуцца па дапамогу

Сучаснае жыццё напоўнена выклікамі, і часам эмацыйная нагрузка становіцца непасільнай. Важная тэма, з якой сутыкаюцца…

2 часа ago

Дедков и Петрушко одержали победу на старте турнира по пляжному волейболу в Минске

Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…

17 часов ago

Правільныя арыенціры атрыманы

Першага верасня для нас, адзінаццацікласнікаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы,…

18 часов ago

Прием граждан и прямая линия

11 сентября 2026 г. с 11.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия», ас 12.00 до…

18 часов ago

Ахова працы – неабходны крок на шляху да зніжэння рызык

У Дзятлаўскім раёне праводзіцца месячнік бяспекі працы падчас уборкі кукурузы і тыдзень нулявога траўматызму ў…

18 часов ago