Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў лістападзе 2017 года праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па дакладнасці прадастаўленых у кастрычніку-лістападзе бягучага года ў органы статыстыкі даных статыстычнай справаздачнасці формы 6-сх (сельгасработы) “Справаздача аб ходзе сельскагаспадарчых работ”, зацверджанай пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2016 года №46, учас якіх устаноўлены шэраг парушэнняў.

Так, у ААТ “Орля” Шчучынскага раёна па стане на 1 кастрычніка 2017 года ў радку “пасеяна азімых збожжавых на збожжа і корм зялёны” ўказана плошча 1112 га, а па першасных бухгалтарскіх дакументах (пуцявыя лісты, акты спісання насення) — 1086 га, гэта значыць дапушчана завышэнне пасяўной плошчы на 26 га.

У КСУП “Азяранскі” Мастоўскага раёна ў статыстычнай справаздачнасці па стане на 1 лістапада 2017 года прадпрыемствам была заніжана колькасць рэалізуемага насельніцтву сена на 7 тон, завышана колькасць нарыхтаванага сіласу на 3 тоны.

У КСУП “Вензавец” Дзятлаўскага раёна ў статыстычнай форме па стане на 1 лістапада 2017 года па радку “цукровыя буракі” ў слупку “валавы збор, тон” завышана колькасць на 211,44 тоны.

Прадастаўленне недакладных даных у органы дзяржаўнай статыстыкі ўстаноўлена і ў ААТ “Гарадзечна” Навагрудскага раёна.

Тыповым для большасці сельскагаспадарчых арганізацый з’яўляецца парушэнне пункта 21 главы 3 указанняў па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 6-сх (сельгасработы), зацверджаных пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2016 года №46. Так, паводле гэтых указанняў, па радку 230 паказваюцца даныя аб плошчы, апрацаванай па розных тэхналогіях асноўнай апрацоўкі глебы пасля ўборкі ўраджаю і прызначанай для сяўбы ўсіх сельскагаспадарчых культур вясной будучага года.

У адпаведнасці з часткай 1 артыкула 23.18 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадастаўленне ўпаўнаважанай асобай, адказнай за складанне і прадастаўленне даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi органам дзяржаўнай статыстыкі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, караецца штрафам у памеры ад дзесяці да ста базавых велічыняў.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации