15 лютага будзе адзначацца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Да гэтай юбілейнай даты Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2018 года №409 устаноўлены юбілейны медаль “30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана”. Аб гэтым медалі расказаў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец:

– Юбілейны медаль “30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана” зроблены з металу залацістага колеру і мае форму круга дыяметрам 32 мм з выпуклым борцікам з абодвух бакоў. На вонкавым баку медаля ў цэнтры размешчаны стылізаваныя выявы двух верталётаў, пад імі – трох бронетранспарцёраў на фоне гор. На адным з бронетранспарцёраў намаляваныя фігуры вайскоўцаў, якія трымаюць Баявы Сцяг. У цэнтры верхняй часткі медаля – рэльефны малюнак пяціканцовай зоркі чырвонага колеру з сярпом і молатам. Справа і злева ад малюнка верталётаў – рэльефныя надпісы залацістага колеру “1979” і “1989”. У ніжняй частцы медаля – надпіс “Афганістан”.

На адваротным баку медаля ў цэнтры размешчаны ў чатыры радкі рэльефны надпіс “30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана”, пад ім – надпіс у два радкі “15 лютага 2019”, у ніжняй частцы – рэльефная выява пяціканцовай зоркі, справа і злева якой сіметрычна размешчаны лаўровыя галіны. Юбілейным медалём “30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана” ўзнагароджваюцца:

грамадзяне Рэспублікі Беларусь (у тым ліку пасмяротна), якія выконвалі воінскі і службовы абавязак у Рэспубліцы Афганістан у перыяд са снежня 1979 па люты 1989 года;

ваеннаслужачыя Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, работнікі дзяржаўных органаў i iншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінулых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай і медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сем’яў загінулых.

Узнагароджанне юбілейным медалём ажыццяўляюць:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;

ваенныя камісары ў дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выконвалі воінскі і службовы абавязак у Рэспубліцы Афганістан у перыяд са снежня 1979 па люты 1989 года або якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінулых, развіццё ветэранскага руху, арганізацыю работы па сацыяльнай і медыцынскай рэабілітацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў, інвалідаў і членаў сем’яў загінулых.

Юбілейны медаль, якім узнагароджваюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь пасмяротна, уручаецца іх нашчадкам без права нашэння. Асобам, узнагароджаным юбілейным медалём, выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору.

Юбілейны медаль носіцца на левым баку грудзей i пры наяўнасцi iншых медалёў размяшчаецца пасля юбілейнага медаля “У памяць 25-годдзя заканчэння дзеянняў у Афганістане”. Паўторнае ўзнагароджанне юбілейным медалём не праводзіцца. Дублікаты юбілейнага медаля і пасведчання да яго ўзамен згубленых не выдаюцца.

Юлія БАКУНОВІЧ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Осторожно – бешенство

Ежегодно, 28 сентября, во всем мире отмечают Всемирный день борьбы против бешенства. Цель Всемирного дня…

23 минуты ago

Дятловчане — участники республиканского финала фестиваля «Папа, мама, я — футбольная семья»

В Минске на Национальном футбольном стадионе состоялся республиканский финал семейного фестиваля «Папа, мама, я -…

60 минут ago

Ведае ўчастковы. Размяшчэнне камер відэаназірання не павінна парушаць правы іншых асоб

Пытанне: у бліжэйшы час планую ўстанавіць на сваім участку камеры відэаназірання для кантролю за тэрыторыяй…

3 часа ago

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

15 часов ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

15 часов ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

1 день ago