Categories: Падзеі

Аб добраўпарадкаванні вёскі Ведравічы

Зварот жыхароў вёскі Ведравічы па пытанні выдалення дрэваў у вёсцы Ведравічы быў разгледжаны камісіяй у складзе І. В. Калбаска – галоўнага спецыяліста галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама; А. Ю. Адаменкі – начальніка аддзела дзяржаўнага кантролю за аховай і выкарыстаннем земляў, расліннага і жывёльнага свету, нетраў і асабліва ахоўных тэрыторый Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; А. У. Якаўчыка – галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама; Д. Г. Балькоўскага – начальніка Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; В. А. Абухава – намесніка старшыні Дзятлаўскага раённага аб’яднання ветэранаў. Яны выехалі на месца і сустрэліся з жыхарамі вёскі.

Устаноўлена, што ў кастрычніку 2016 года старшыня Данілавіцкага сельвыканкама А. М. Жых і стараста вёскі Ведравічы Т. А. Вайцяхоўская правялі апытанне жыхароў гэтага населенага пункта аб неабходнасці ачысткі вёскі ад старых дрэваў і кустоўя. У ходзе апытання 20 жыхароў вёскі згадзіліся з правядзеннем чысткі вёскі ад аварыйных дрэваў і кустоўя. 11 лістапада 2016 года Данілавіцкім сельвыканкамам было прынята рашэнне аб добраўпарадкаванні вёскі Ведравічы і зносе аварыйных дрэваў на тэрыторыі населенага пункта. На падставе рашэння выдадзены дазвол на выдаленне аб’ектаў расліннага свету. Рашэнне і дазвол узгоднены з Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Гэтыя работы выконвае індывідуальны прадпрымальнік В. С. Вішнарэўскі ў кошт атрыманай драўніны.

Пры наведванні вёскі Ведравічы 1 сакавіка 2017 года ўстаноўлена, што індывідуальны прадпрымальнік В. С. Вішнарэўскі праводзіў чыстку зарослых безгаспадарчых участкаў, выразаючы старыя дрэвы і кустоўе. У размове з ім высветлілася, што дадзеная работа праводзіцца з лістапада 2016 года і плануецца завяршыць расчыстку ўсіх зарослых участкаў у гэтым годзе.

У час сустрэчы з жыхарамі вёскі Ведравічы (на сустрэчы прысутнічала 19 чалавек) і заяўнікамі было ўстаноўлена, што ўсе згодны з правядзеннем добраўпарадкавання і чысткай вёскі ад аварыйных дрэваў і зарослых безгаспадарчых участкаў. Жыхарам растлумачылі парадак правядзення дадзеных мерапрыемстваў. Пасля заканчэння чысткі безгаспадарчых участкаў зямля будзе рэкультывавана ААТ “Граніт-Агра” і ўведзена ў севазварот. Папярэдняя дамоўленасць са старшынёй таварыства ёсць.

Спілаваныя дрэвы каля помніка загінулым землякам знаходзіліся ў аварыйным стане, аб чым ёсць заключэнне Дзятлаўскага РУП ЖКГ. Да 9 мая 2017 года на зямельным участку каля помніка будуць праведзены кампенсацыйныя пасадкі маладых дрэваў, помнік будзе прыведзены ў належны стан.

Н. КАЛОДКА,
начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама

administrator

Recent Posts

Суд вынес приговор замдиректору филиала предприятия АПК в Гродненском районе за взятку

Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…

14 часов ago

Юрий Караев и Константин Бурак ознакомились с ходом уборочной кампании в Щучинском районе

Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…

14 часов ago

Моладзевыя навіны. Піянерская эстафета: спрыт, азарт, сяброўства

У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…

14 часов ago

Какой увидит Беларусь весь мир? Предложи свой символ!

Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…

14 часов ago

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

16 часов ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

17 часов ago