ААТ “Новаяльнянскі КХП” – пераможца моладзевага турзлёту-2023

Па добрай традыцыі ўшанаванне лепшых каманд прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча.

 

– Свята моладзі і студэнцтва для ўсіх удзельнікаў турзлёту паспрыяла добраму адпачынку, новым знаёмствам і дазволіла атрымаць зарад бадзёрасці і пазітыву на цэлы год, – звярнуўся да прысутных Ігар Станіслававіч. – Жадаю вам здароўя, аптымізму, здзяйснення ўсіх планаў і задумак, бо будучыню ствараць маладым.
Ігар Кухарэвіч уручыў актывістам узнагароды раённага выканаўчага камітэта. Падзячнымі лістамі адзначаны інжынер ААТ “Граніт-Агра” Дзяніс Трафімчык і бухгалтар КСУП “Войневічы” Вольга Гародка.

Лепшыя ў сёлетніх спаборніцтвах турзлёту атрымалі ўзнагароды ад загадчыка сектара спорту і турызму райвыканкама – галоўнага суддзі сустрэчы Дзмітрыя Ёды і першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярыны Хілімончык. Пераможцы і прызёры розных спартыўна-турысцкіх іспытаў адзначаны дыпломамі і прызамі. Аднак найбольш эмоцый выклікала ўшанаванне каманд-пераможцаў. Бясспрэчным лідарам моладзевага турысцкага злёту-2023, уладальніцай пераходнага кубка, галоўнага прыза і медалёў вышэйшай вартасці стала каманда ААТ “Новаяльнянскі КХП”, “сярэбраная” перамога дасталася камандзе ААТ “Граніт-Агра”, “бронзавы” вынік аказаўся ў каманды УЗ “Дзятлаўская ЦРБ”. Прызёраў узнагародзілі граматамі, прыемнымі падарункамі і непераходнымі кубкамі.

З паспяховым завяршэннем турысцкага злёту моладзь павіншаваў старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Ён падкрэсліў, што прайграўшых  тут няма, бо кожны правёў час на пазітыве, знайшоў новых сяброў. За актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці арганізацыі Уладзімір Фёдаравіч уручыў падзякі раённага камітэта прафсаюза АПК эканамісту КСУП “Войневічы” Вераніцы Ярош, інжынеру КСУП “Хвінявічы” Івану Зубіку, інжынеру-хіміку ААТ “Новаяльнянскі КХП” Юліі Кякшук, ветфельчару КСУП “Жукоўшчына” Раману Раманюку, памочніку брыгадзіра ААТ “Граніт-Агра” Івану Бутэнка і яго калегу па сельгаспрадпрыемстве Арцёму Літвінскаму.

Кацярына Хілімончык запрасіла на сцэну для яшчэ аднаго прыемнага ўзнагароджання пераможцу абласнога моладзевага конкурсу на лепшы сацыяльны ролік Дзяніса Трафімчыка.

Права ўрачыста апусціць сцяг і тым самым афіцыйна закрыць турысцкі злёт працоўнай моладзі Дзятлаўшчыны было прадастаўлена пераможцам з ААТ “Новаяльнянскі КХП”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

4 часа ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

17 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

17 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

19 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

19 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

19 часов ago