Categories: Падзеі

А ў нас сёння Масленіца!

Даравальнай нядзеляй заканчваецца масленічны тыдзень — апошні перад Вялікім пастом. На працягу ўсяго тыдня на Дзятлаўшчыне праводзілі зіму, пяклі бліны, гулялі Шырокую Масленіцу  ў пасёлках, аграгарадках і вёсачках раёна.

Завяршыліся народныя гулянні святам «Масленіца», якое прайшло ў райцэнтры на стадыёне «Колас» з песнямі, тэатральнымі пастаноўкамі, конкурсамі, спаборніцтвамі, і, вядома ж, з гарачымі блінамі і духмяным чаем.

***

Свае спрыт, моц, хуткасць і любоў да бліноў паказалі ў «Вясёлай зімовай эстафеце» работнікі гаспадарак, прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Масленічныя старты вызначыліся сур’ёзнай канкурэнцыяй і і накалам жарсцяў. У спаборніцтвах узялі ўдзел каманды Дзятлаўскага сыраробнага завода, Дзятлаўскага лясгаса, Дзятлаўскага раёна электрычных сетак, Дзятлаўскага раённага вузла электрасувязі,  Дзятлаўскай райбальніцы, усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Гэта мерапрыемства стала адным з самых масавых на свяце, бо сабрала не толькі ўдзельнікаў эстафеты, але і балельшчыкаў — іх калегаў па рабоце і семі’і.

Па выніках конкурснай праграмы мацнейшай стала каманда КСУП «Жукоўшчына», другі дыплом атрымалі спартсмены з КСУП «Войневічы», бронзавымі прызёрамі сталі прадстаўнікі Дзятлаўскай ЦРБ.

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Пройдзе месячнік бяспекі працы

З 7 верасня па 7 кастрычніка ў мэтах недапушчэння гібелі людзей, захавання патрабаванняў аховы працы,…

24 минуты ago

Актуализирован порядок назначения пособия по уходу за инвалидом I группы или лицом старше 80 лет

Принято постановление Правительства от 24.07.2026 № 375, которым внесены изменения в Положение о порядке назначения…

45 минут ago

Адзінства. Развіццё. Незалежнасць. Адзіная краіна – адзіны народ

Дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства – было заснавана пяць гадоў таму. Яго дата  17…

4 часа ago

Уборочная, сев озимых и госзаказ. Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…

18 часов ago

Падарункі да свята ведаў

Акцыі “Збяром дзяцей у школу” і “Прафсаюзы – дзецям” працягваюцца, а значыць яшчэ больш навучэнцаў…

19 часов ago

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября

Сев озимых культур в Беларуси планируется завершить до 5 октября. Об этом заявил журналистам министр…

22 часа ago