Даравальнай нядзеляй заканчваецца масленічны тыдзень — апошні перад Вялікім пастом. На працягу ўсяго тыдня на Дзятлаўшчыне праводзілі зіму, пяклі бліны, гулялі Шырокую Масленіцу  ў пасёлках, аграгарадках і вёсачках раёна.

Завяршыліся народныя гулянні святам “Масленіца”, якое прайшло ў райцэнтры на стадыёне “Колас” з песнямі, тэатральнымі пастаноўкамі, конкурсамі, спаборніцтвамі, і, вядома ж, з гарачымі блінамі і духмяным чаем.

***

Свае спрыт, моц, хуткасць і любоў да бліноў паказалі ў “Вясёлай зімовай эстафеце” работнікі гаспадарак, прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Масленічныя старты вызначыліся сур’ёзнай канкурэнцыяй і і накалам жарсцяў. У спаборніцтвах узялі ўдзел каманды Дзятлаўскага сыраробнага завода, Дзятлаўскага лясгаса, Дзятлаўскага раёна электрычных сетак, Дзятлаўскага раённага вузла электрасувязі,  Дзятлаўскай райбальніцы, усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Гэта мерапрыемства стала адным з самых масавых на свяце, бо сабрала не толькі ўдзельнікаў эстафеты, але і балельшчыкаў — іх калегаў па рабоце і семі’і.

Па выніках конкурснай праграмы мацнейшай стала каманда КСУП “Жукоўшчына”, другі дыплом атрымалі спартсмены з КСУП “Войневічы”, бронзавымі прызёрамі сталі прадстаўнікі Дзятлаўскай ЦРБ.

Тэкст і фота Н. АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации