Разнастаіць летні адпачынак дзяцей пастараліся работнікі Дзятлаўскага цэнтра турызму і краязнаўства.
Для хлопчыкаў і дзяўчынак , якія знаходзяцца ў летніх аздараўленчых лагерах установаў адукацыі раёна, была распрацавана і рэалізавана віртуальная гульня-падарожжа “Турляндыя”. На працягу тыдня выхаванцы кожны дзень выконвалі заданні рознай накіраванасці. Прыпынкі “Турляндыі” былі разнастайнымі: “Мы – турысты!”, “Сцежкі малой радзімы”, “Я малюю крэйдай мір”, “Разам весела крочыць па прасторах”, “Знаходлівы турыст”.
Удзел у падарожжы прынялі восем каманд. Лепшымі па выніках сталі каманды сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава (летнік “Усмешка”), Казлоўшчынскай сярэдняй школы (летнік “Здаравячок”), сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава (летнік “Усмешка”).
“Усіх, хто не баіцца далёкіх дарог, хто чакае з цікавасцю сустрэчы з сонцам, ветрам вогнішчам і палаткай, завуць турыстамі. Шмат ведаюць турысты, шмат умеюць і ніякія абставіны не застануць турысцкую каманду знянацку”, – так лічаць юныя турысты нашага раёна, а работнікі Цэнтра чакаюць хлопчыкаў і дзяўчынак на новых нязведаных этапах.
Інэса ЛУПАЧ,
метадыст Дзятлаўскага цэнтра турызму і краязнаўства
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup