Адной з прычын адтоку ў сельскагаспадарчых арганізацыях кваліфікаваных кадраў з’яўляюцца нездавальняючыя жыллёвыя ўмовы.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб асобных пытаннях куплі-продажу жылых дамоў (кватэр) сельскагаспадарчых арганізацый” сельскагаспадарчым арганізацыям дазволена ажыццяўляць продаж заселеных і незаселеных жылых дамоў (кватэр), незавершаных закансерваваных капітальных будынкаў, якія размешчаны ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек. Сродкі ад продажу жылых памяшканняў паступаюць у распараджэнне сельскагаспадарчых арганізацый, залічваюцца на спецыяльныя рахункі і маюць мэтавае прызначэнне.Названыя сродкі ў адпаведнасці з указам могуць выкарыстоўвацца ў тым ліку на будаўніцтва (рэканструкцыю), набыццё, утрыманне жылых памяшканняў, рэканструкцыю капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў) пад жылыя памяшканні, афармленне правоў на жылыя памяшканні і зямельныя ўчасткі для іх абслугоўвання, што дазваляе значна палепшыць стан наяўных у арганізацый АПК жылых памяшканняў, будаўніцтва новых.

Кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, паказалі, што не ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі вобласці ў 2016-2019 гадах акумуліравалі на асобным рахунку сродкі ад продажу жылых памяшканняў і выкарыстоўвалі іх па мэтавым прызначэнні. Усяго за названы перыяд па нямэтавым прызначэнні выкарыстана больш за 4200 тысячы рублёў.

Дзякуючы прынятым камітэтам дзяржкантролю мерам па стане на пачатак красавіка 2020 года адноўлена на спецыяльныя рахункі арганізацый больш за 1140 тысяч рублёў. Адноўленыя сродкі ад продажу жылых памяшканняў дазволяць палепшыць сітуацыю з жыллём у сельскай мясцовасці.

Камітэтам будзе працягнуты кантроль за паўнатой залічэння сельскагаспадарчымі арганізацыямі на спецыяльныя рахункі сродкаў ад продажу жылых памяшканняў, іх мэтавым выкарыстаннем.

Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыніКамітэта дзяржаўнага кантролюГродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

Похожие публикации