Віншуем вас з Міжнародным жаночым днём – 8 Сакавіка!
Крыніца жыцця, пачатак усіх пачаткаў, жанчына з яе мудрасцю і ўнутранай сілай з’яўляецца той асновай, на якой трымаецца свет. Вы натхняеце мужчын на подзвігі і адкрыцці, умееце ашчаслівіць поглядам і спыніць варожасць словам. Нездарма самыя важныя для кожнага словы – Зямля, Радзіма, Беларусь – маюць жаночы род.
Сёння вы не толькі з’яўляецеся захавальніцамі хатняга ачага, сямейнага шчасця і дабрабыту, але і рэалізуеце свае лепшыя якасці і ў прафесійнай сферы, актыўна ўдзельнічаеце ў палітычным, эканамічным, сацыяльным і культурным жыцці раёна.
Асаблівую пашану адрасуем нашым бабулям і матулям. Іх апекай і прыкладам жывуць сямейныя традыцыі, сувязь пакаленняў і радасць стасункаў.
Дарагія жанчыны, прыміце словы шчырай падзякі за вашу працу, за ўменне насуперак усім нягодам радавацца жыццю, дарыць блізкім веру, цяпло і надзею. У гэты святочны вясновы дзень ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, любові і згоды ў сям’і, паспяховай рэалізацыі ўсіх жыццёвых планаў.
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт