“Звонам памяці” стартаваў патрыятычны праект “Памяць. Адзінства. Перамога”

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Сёння, 23 лютага, у Дзень абаронцаў Айчыны, гучалі званы ва ўсіх храмах Гродзеншчыны, у тым ліку і ў нашым раёне.

“Звонам памяці” ўшанаваны тыя, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтым адначасовым перазвонам дадзены старт абласному патрыятыятычнаму праекту “Памяць. Адзінства. Перамога”.

Памяць пра тых, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць нашай Айчыны, ушанавана і ў новым дзятлаўскі храме. Святары і прыхаджане маліліся за спачылых, а напрыканцы нядзельнай службы протаіерэй Іаан Кісель заклікаў моладзь шанаваць памяць пра сваіх прадзедаў. Апоўдні загучалі званы, як напамін пра мінулае ліхалецце і наказ маладому пакаленню быць удзячнымі, берагчы мір.

У час рэалізацыі названага праекта будзе створана віртуальная кніга ўспамінаў ветэранаў Вялікай Айчынный вайны, а таксама сведак тых падзеяў, запісаных унукамі і праўнукамі, пад назвай “Мой род – мой гонар. 75 ваенных старонак гісторыі”. На тэрыторыі ўсіх раёнаў вобласці мяркуецца арганізаваць “Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай Вайны пад адкрытым небам”, музеі франтавых пісьмаў і фотаздымкаў “Памяць гаворыць…”, відэатэкі ўспамінаў удзельнікаў і сведак вайны “Жывая памяць”, каб цяперашняе і будучыя пакаленні памяталі пра подзвігі сваіх продкаў.

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup