Будзе вясна ў гэтым годзе ранняй ці , як летась , затрымаецца ў дарозе , дакладна вядома толькі нябеснай канцылярыі.
Тым не менш, ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна поўным ходам ідуць работы па падрыхтоўцы да вясенне-палявых работ. Ужо распрацаваны планы, пастаўлены і акрэслены задачы.
Аб тым , якія задачы стаяць перад сельгасарганізацыямі раёна і як гаспадаркі спраўляюцца з імі , расказаў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Бортнік :
– Сельская гаспадарка – галіна з вельмі непрадказальнымі вынікамі. І для таго, каб мінімізаваць рызыку, неабходна браць пад увагу вельмі многае: гатоўнасць тэхнікі, наяўнасць насення, угнаенняў, гаруча-змазачных матэрыялаў, механізатарскіх кадраў.
Відавочна, што пасяўная кампанія і падрыхтоўка да яе ў параўнанні з мінулым годам пачнецца раней. У сувязі з гэтым, ужо цяпер неабходна ўносіць у глебу арганічныя угнаенні. Работы па вывазе і ўнясенні вядуцца ва ўс іх дзевяці сельгаспрадпрыемствах раёна.
Сёлета пад яравую сяўбу і будучы ўраджай прадугледжана нарыхтаваць, вывезці і ўнесці каля 447 тысяч тон арганікі .
Па стане на 12 лютага ў гаспадарках раёна яе нарыхтавана 331,6 тысячы тон, што складае 74 % да плана. Пад будучы ўраджай вывезена 277,6 тысячы тон арганікі, што складае 84 % ад нарыхтаванага, пад сяўбу яравых унесена 127,6 тысячы тон арганічных угнаенняў, што складае 38 % ад нарыхтаванага.
Хуткімі тэмпамі выканаць даведзеныя заданні імкнуцца ўсе сельгасарганізацыі , аднак лідзіруючыя пазіцыі ўтрымлівае ААТ “ Граніт-Агра ”, дзе ўжо вывезена 75 тысяч тон арганікі з амаль 77 тысяч нарыхтаваных. 47,8 тысячы тон угнаенняў, а гэта 62 % да плана, унесена пад сяўбу яравых.
Актыўна вядуцца работы па забеспячэнні глебы арганічнымі ўгнаеннямі і ў КСУП “ Войневічы ”. За кароткі тэрмін у гаспадарцы вывезена каля 35,7 тысячы тон арганікі з амаль 42 тысяч нарыхтаваных, пад сяўбу яравых у глебу ўнесена 18,2 тысячы тон арганічных угнаенняў, што складае 44 % ад нарыхтаванага .
Адказна спраўляюцца з пастаўленымі задачамі і ў КСУП “Русь- Агра ”. Тут вывезена 35 тысяч тон арганікі з 37 тысяч нарыхтаваных , што складае 94 % ад нарыхтаванага. Пад яравую сяўбу ў глебу ўнесена 14 тысяч тон арганічных угнаенняў, што складае 37 % ад нарыхтаванага.
У чацвёрцы лепшых па выкананні даведзеных заданняў – КСУП “ Хвінявічы ”. Тут вывезена 26,3 тысячы тон арганікі з амаль 37 тысяч нарыхтаваных. 20,7 тысячы тон угнаенняў, а гэта 57 % ад нарыхтаванага, унесена пад сяўбу яравых.
Асаблівая ўвага надаецца нарыхтоўкам усіх відаў мінеральных угнаенняў. Па стане на 12 лютага ў гаспадарках раёна маецца 4748 тон мінеральных угнаенняў, што складае 51 % да патрэбы. Для параўнання, на аналагічную дату 2019 года мінеральных угнаенняў было 3591 тон, або 39 % да патрэбы .
Забяспечанасць сельгасарганізацый азотам у гэтым годзе складае 1981 тону (52 %), фосфарам – 228 тон (15 %), каліем – 2539 тон (64 %).
Пільная ўвага ў раёне надаецца і падрыхтоўцы насення. Для правядзення сяўбы яравых збожжавых і зернебабовых у сельгасарганізацыях засыпана 2705,7 тоны насення, што складае 142 % да патрэбы, з улікам страхавога фонду. Усё насенне ачышчана, праверана і, як сведчыць інфармацыя, атрымана ў раённай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін, захоўваецца ў засеках насыпам у адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаў нага стандарту. Не забываюць у гаспадарках і аб неабходнасці правядзення сортазмены і сортаабнаўлення. Для гэтага плануецца правесці закупку элітных сартоў насення пшаніцы, ячменю, аўсу, лёну .
Акрамя таго, усё насенне перад сяўбой павінна прайсці стадыю пратручвання. Для гэтага ў раёне маецца 2610,2 тоны пратручвальных рэчываў, што складае 137,6 % да патрэбы. Усе сродкі абароны, неабходныя для правядзення пратручвання насення, хімічнай праполкі і іншых в ідаў ахоўных мерапрыемстваў, гаспадаркі раёна закупляюць самастойна.
Гатоўнасць тэхні к і да веснавых палявых работ – яшчэ адна з важных задач будучай сяўбы. Адзначу , что ва ўс іх сельгасарганізацыях актыўна вядуцца работы па рамонце трактароў, глебаапрацоўчых і пасяўных агрэгатаў, праводзіцца закупка неабходных для рамонту сельгастэхнікі запчастак.
Упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання сумесна з кіраўнікамі гаспадарак праводзіцца мэтанакіраваная работа па забеспячэнні механізатарскімі кадрамі на перыяд палявых работ. На канец 2019 года забяспечанасць кадрамі складала 85,4 % да патрэбы. Недахоп у кадрах агранамічнай службы плануецца папоўніць маладымі спецыялістамі Навагрудскага дзяржаў нага сельскагаспадар чага прафесійнага ліцэя.
З мэтай навучання новым тэхналогіям вырошчвання сельскагаспадарчых культур на курсах па павышэнні кваліфікацыі штогод навучаюцца ўсе галоўныя аграномы прадпрыемстваў АПК.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup