3 снежня ў рамках акцыі “Свет дабрыні”, прымеркаванай да Міжнароднага дня інвалідаў да навучэнцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завіталі госці.

Падарункі для асаблівых дзяцей і цёплыя словы падтрымкі падрыхтавалі педагогі і выхаванцы ясляў-сада № 1 горада Дзятлава, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Аксана Вырко, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, старшыня і сакратар раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар і Ядвіга Гушча.

Святочнае гульнявое мерапрыемства “Свет выратуе дабрыня” правялі з навучэнцамі цэнтра піянеры-валанцёры раённага савета ГА “БРПА” і раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” (навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава). Уключыцца ў вясёлую гульню асаблівых дзяцей заклікала Мышка-Ірышка, ролю якой паспяхова сыграла метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірына Мішчанка. Спачатку праз гульню-крычалку пазнаёміліся з правіламі паводзінаў на свяце, сярод якіх галоўнымі былі: “Усміхацца – дазваляецца, сумаваць – забараняецца”. Згулялі ў мяч, гучна называючы свае імёны. Затым уявілі сябе маленькімі вожыкамі і старанна паўтаралі за Мышкай розныя рухі. Гульня “Так ці не так” дапамагла вясёлай кампаніі здзейсніць віртуальнае падарожжа ў лес, сустрэцца з яго жыхарамі, узгадаць асноўныя з’явы прыроды. Не менш захапляльнымі для навучэнцаў цэнтра былі гульні “Хто скарэй”, “Зоркі”, “Астравы”. Напрыканцы сустрэчы дзеці, педагогі і госці станцавалі некалькі папулярных танцаў. На развітанне Мышка-Ірышка і валанцёры падарылі рабятам цукеркі і паветраныя шары, пажадалі моцнага здароўя і бадзёрага настрою.

Ірына ЛАГУН,
загадчыца аддзела ЦТДМ горада Дзятлава

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации