Дадалі яркіх фарбаў

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

3 снежня, у Дзень інвалідаў, выхаванцы Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі сустракалі гасцей.

Словы шчырай падтрымкі прыйшлі ім выказаць валанцёры раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, раённага савета ветэранаў, клуба “Нам гады не бяда”.

Здароўя, выдатнага настрою, аптымізму наведвальнікам цэнтра пажадала старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.

Для асаблівых дзяцей госці прынеслі падарункі, якія могуць дадаць яркіх фарбаў у паўсядзённае жыццё. Гэта расфарбоўкі, альбомы для малявання, фарбы, а паколькі да Новага года засталося не так ужо і шмат часу, – ёлачныя цацкі і мішура. Валанцёры запэўнілі гаспадароў установы, што ў бліжэйшы час іх чакаюць новыя
сустрэчы.

Ірына КАЎКЕЛЬ