Дарагія дзятлаўчане!

Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – гэта сімвал пераўтварэння жыцця, памяць аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, шанаванне мужнасці тых, хто абараняў Радзіму, хто верыў і ствараў светлую будучыню.

Аддаючы даніну павагі гістарычным падзеям, сёння наша краіна ўпэўнена рухаецца наперад. Развіваецца эканоміка, умацоўваюцца абараназдольнасць дзяржавы і сацыяльна-палітычная стабільнасць грамадства, расце міжнародны аўтарытэт Беларусі. Усё гэта – вынік правільнага стратэгічнага курсу, які паслядоўна рэалізуецца ў складаных сучасных умовах.

Мы не павінны забываць сваю гісторыю, неабходна шанаваць і берагчы ўсё лепшае, што было створана папярэднімі пакаленнямі, і на гэтай аснове будаваць і развіваць нашу родную Беларусь.

Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай вам заўсёды спадарожнічае поспех у працы на карысць любімай Айчыны.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзелавы панядзелак. Эканомія без страты якасці
ГрадусПлюс. Не мая трава, або Каму даглядаць пахаванні?
Сям’я! Служым разам!

Сям’я! Служым разам!

31 августа, 2026

Похожие публикации