Для Рэспублікі Беларусь, як і для многіх цывілізаваных краін, злачынствы, звязаныя з палавой недатыкальнасцю і палавой свабодай непаўналетніх, а таксама выраб і распаўсюджванне матэрыялаў парнаграфічнага характару з’яўляюцца небяспечнымі з’явамі.
Для Дзятлаўскага раёна здзяйсненне такіх злачынстваў таксама не выключана. Так, за сем месяцаў 2019 года супрацоўнікам групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама выяўлена чатыры злачынствы, прадугледжаныя артыкулам 168 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (палавыя зносіны і іншыя дзеянні сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту).
Таксама за апошнія некалькі гадоў пачасціліся факты здзяйснення такіх злачынстваў, як распаўсюджанне парнаграфіі. Вырабляць, захоўваць ролікі парнаграфічнага характару з мэтай іх распаўсюджвання або рэкламавання, распаўсюджваць, публікаваць, трансліраваць, публічна дэманстраваць забаронена артыкуламі 343 і 343-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Так, за сем месяцаў 2019 года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна было выяўлена адно такое злачынства.
Грамадзян, якія маюць звесткі аб вышэйзгаданых фактах, просім не заставацца абыякавымі да праблемы распаўсюджвання парнаграфіі, а таксама да злачынстваў сэксуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх і паведамляць пра гэта ў групу па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефонах: 102, 2-15-34.
Ананімнасць гарантуецца.
Валерый БАРОЎСКІ,
старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама