З пачаткам новага навучальнага года грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” па добрай традыцыі звяртаецца да шырокамаштабнага праекта “У саюз з сябрамі” і запрашае ў свае шэрагі актыўных, крэатыўных, сумленных, неабыякавых да лёсу Радзімы маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 31 года.

Падтрымліваецца такая традыцыя і на Дзятлаўшчыне. Так, 4 верасня ў Новаяльнянскую сярэднюю школу завітала першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, каб ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыць членскія білеты аб’яднання сямі навучэнцам установы.

У час сустрэчы моладзевы лідар Дзятлаўшчыны расказала, што Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’ядноўвае сотні тысяч энергічных, таленавітых, творчых, спартыўных маладых людзей ва ўсіх кутках нашай краіны. Дзясяткі тысяч з іх з’яўляюцца ўдзельнікамі студэнцкіх атрадаў, моладзевых атрадаў аховы правапарадку, валанцёрамі БРСМ “Добрае Сэрца”. Толькі ў нашым раёне функцыянуюць 48 пярвічных арганізацый ГА “БРСМ”, у якія ўваходзяць 842 маладыя чалавекі. Саюз моладзі – вялікая сям’я аднадумцаў, якія не сядзяць склаўшы рукі, а скіроўваюць свае сілы і здольнасці на тое, каб зрабіць жыццё больш цікавым, яркім, асэнсаваным. Шматлікія конкурсы, спаборніцтвы, цікавыя паездкі і экскурсіі – вось што чакае нераўнадушных рабят, якія ўступаюць у моладзевую арганізацыю.

У пацвярджэнне сваіх слоў Кацярына Хілімончык уручыла граматы раённага камітэта ГА “БРСМ” за актыўны ўдзел у дзейнасці арганізацыі навучэнцам Новаяльнянскай сярэдняй школы Алене Ходар, Раману Кучынскаму, Ільі Гранкоўскаму. Моладзевы лідар пажадала вучням быць актыўнымі і паспяховымі, унесці свой пасільны ўклад у стварэнне шчаслівай будучыні роднай Беларусі.

Ірына КАЎКЕЛЬ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!
Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя
Збожжа – у засеках, каравай – на стале
Предыдущая новость

Похожие публикации