Віншаванні перадавікоў жніва-2019 сталі добрай традыцыяй у Дзятлаўскім раёне.

На гэты раз працоўную перамогу атрымаў вадзіцель КСУП “Слава працы” Аляксандр Гародка. На аўтамабіле “МАЗ” ён перавёз ад камбайнаў 1 100 тон зерня.

За рулём аўтамабіля ў сваёй гаспадарцы Аляксандр Антонавіч 28 гадоў. Машыну адчувае і абслугоўвае своечасова. Адказны, добрасумленны, настойлівы, добры работнік, які заўсёды працуе з настроем. А ад аператыўнасці і акуратнасці вадзіцеля ў многім залежыць вынік агульнай працы.

Словы ўдзячнасці і віншаванні выказалі працаўніку кіраўнік па вытворчасці Віталь Дула, старшыня прафсаюзнага камітэта КСУП “Слава працы” Людвіг Пякарскі. Першаму тысячніку гаспадаркі яны ўручылі каштоўныя падарункі.

У гонар Аляксандра Гародкі і ўсіх працаўнікоў хлебнай нівы прагучалі песні ў выкананні работнікаў Казлоўшчынскага дома культуры.

Вольга ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации