Летні адпачынак з карысцю

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Працягваем сваё падарожжа па аздараўленчых летніках раёна. Давайце завітаем у летнік “Эрудыт”, які працуе на базе гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Хочацца адзначыць, што “Эрудыт” – гэта месца для творчага развіцця, узбагачэння духоўнага свету і інтэлекту дзіцяці, тут можна праявіць самыя разнастайныя таленты. У “Эрудыце” можна стаць удзельнікам праекта “Карта адкрыццяў лета” і акцыі “Малая радзіма – эстафета карысных спраў”.

На днях наведвальнікі летніка пабывалі ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі, дзе для іх была арганізавана вучэбна-пазнавальная экскурсія.

Ці спадабалася экскурсія? На гэта пытанне адказалі наведвальнікі летніка:

– Вельмі спадабалася. Мы пазнаёміліся з музейнымі каштоўнасцямі, экспанатамі і экспазіцыямі, даведаліся шмат цікавага пра гісторыю Дзятлаўшчыны і яе знакамітых дзеячаў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги: