7 чэрвеня ў будынку Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта асабісты прыём грамадзян правёў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Антонавіч Лаўрыновіч.

На сустрэчу з памочнікам Прэзідэнта запісаліся чатыры заяўнікі з Дзятлаўскага раёна і жыхарка горада Мінска. Пытанні, якія хвалявалі людзей, тычыліся правілаў пахавання памерлых на могілках горада Дзятлава, аховы здароўя, камунальнай сферы, правілаў правядзення будаўнічых работ у прыватным сектары і адказнасці за іх парушэнне. Жыхарка Мінска, якая з’яўляецца заснавальніцай фонду, створанага з мэтай рэканструкцыі сядзібы Храптовічаў, што на Навагрудчыне, прасіла дапамагчы наладзіць больш плённае супрацоўніцтва з кіраўніцтвам Навагрудскага райвыканкама.

Памочнік Прэзідэнта паабяцаў, што кожны зварот жыхароў Дзятлаўшчыны будзе дэталёва вывучаны з удзелам мясцовых органаў улады. Гэта дазволіць прыняць аб’ектыўныя рашэнні па агучаных пытаннях.

Таксама ў час рабочага візіту на Дзятлаўшчыну Іван Лаўрыновіч наведаў адно з прадпрыемстваў райцэнтра – ТАА “Ізакам Пласт” і пацікавіўся, як ідуць справы ў вытворцы ізаляваных трубаправодаў і трубаў з поліэтылену.

Ірына СТЫРНІК

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации