У час акцыі “Шануем і памятаем” валанцёры атрадаў “Добрае сэрца” Казлоўшчынскай сярэдняй школы арганізавалі велапрабег па маршруце “Казлоўшчына-Рандзілаўшчына-Казлоўшчына”.

Вучні наведалі і павіншавалі з Днём Перамогі вязняў Вялікай Айчыннай вайны Яўгенію Іванаўну Шацілку, Ніну Аляксееўну Ламака і Антона Антановіча Ляўкевіча.

Сустрэча адбылася цёплай і запамінальнай. Навучэнцы яшчэ доўга дзяліліся сваімі ўражаннямі ад пачутага.

Рамуальда ДОБЫШ,
класны кіраўнік 10 класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы

Похожие публикации