Інфляцыя ў Беларусі па выніках года не перавысіць прагнозу 18 працэнтаў плюс-мінус два працэнтныя пункты. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле ацэнак Нацбанка, індэкс спажывецкіх цэн не перавысіць прагнозаў, зробленых у пачатку года – 18 працэнтаў плюс-мінус два працэнтныя пункты. “Мы лічым, што можна чакаць інфляцыю не вышэй за сярэдні ўзровень прагнозу”, – сказаў Павел Калаур.
Ён адзначыў, што ў цэлым на рынках сёння назіраецца стабільная абстаноўка. “Палітыка Нацбанка праводзіцца на гібкай аснове, – нагадаў Павел Калаур. – Ва ўмовах высокай нявызначанасці трэба своечасова ўмець рэагаваць на змяненні кан’юнктуры і асабліва на выклікі”.
Што датычыцца планаў Нацыянальнага банка на перспектыву, старшыня праўлення расказаў, што падрыхтаваны ўжо неабходныя дакументы, па якіх Нацбанк будзе выконваць функцыі адзінага мегарэгулятара на фінансавым рынку. У бліжэйшы час гэтыя дакументы ўнясуць на разгляд кіраўніку дзяржавы. “Нацбанк акрамя выконваемых цяпер функцый будзе займацца рэгуляваннем страхавога і фондавага рынкаў. Мы ўнясём таксама прапановы па іх развіцці”, – удакладніў Павел Калаур.
