У Дзятлаве працягваюцца ладзіцца святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Вялікай Перамогі.

На танцавальнай пляцоўцы Цэнтра культуры і народнай творчасці прайшла канцэртна-забаўляльная праграма “Аб подзвігу, аб доблесці, аб славе… “, якую падрыхтавалі работнікі і навучэнцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Для ўсіх жадаючых быў арганізаваны міні-плэнер юных мастакоў “Малюем Перамогу” і музычная гасцёўня “На шляху да Перамогі”.

Вядучыя мерапрыемства нагадалі, што свята 9 Мая – даніна памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім тым, хто прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. Разам з гледачамі ўспомнілі назвы гарадоў-герояў, песні мінулых гадоў.

Яскравымі выступленнямі і яркімі кампазіцыямі радавалі прысутных артысты.

Вольга ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!

Похожие публикации