У Дзятлаве працягваюцца ладзіцца святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Вялікай Перамогі.

На танцавальнай пляцоўцы Цэнтра культуры і народнай творчасці прайшла канцэртна-забаўляльная праграма «Аб подзвігу, аб доблесці, аб славе… «, якую падрыхтавалі работнікі і навучэнцы Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў. Для ўсіх жадаючых быў арганізаваны міні-плэнер юных мастакоў «Малюем Перамогу» і музычная гасцёўня «На шляху да Перамогі».

Вядучыя мерапрыемства нагадалі, што свята 9 Мая – даніна памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім тым, хто прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. Разам з гледачамі ўспомнілі назвы гарадоў-герояў, песні мінулых гадоў.

Яскравымі выступленнямі і яркімі кампазіцыямі радавалі прысутных артысты.

Вольга ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Спрашивали? Отвечаем

Спрашивали? Отвечаем

25 сентября, 2026
В Дятлово пройдет ярмарка вакансий
«Талент лiга U-12, U-14» (2-й тур)

Похожие публикации