У Беларусі адкрыта новае радовішча нафты. Аб гэтым паведаміў сёння міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Каўхута ў час прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да 55-годдзя ўтварэння сістэмы аховы навакольнага асяроддзя ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

“У Беларусі адкрыта чарговае радовішча і немалое. Цяпер ацэньваюцца яго запасы. Гэта Паўднёва-Шацілкаўскае радовішча, якое размешчана ў Прыпяцкім прагіне”, – растлумачыў ён.

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падкрэсліў, што спецыялісты ведамства цяпер сканцэнтравалі намаганні на даследаванні нетраў. “Мы вядзём актыўную работу з “Беларуснафтай”, а цяпер яшчэ і пачынаем працаваць над прыцягненнем да распрацоўкі нафтавых радовішчаў і іншых кампаній, у тым ліку кампаній сусветнага ўзроўню”, – адзначыў ён.

Андрэй Каўхута нагадаў, што цяпер у Беларусі здабываецца 1,6 млн т нафты ў год.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации