Капсулу памяці і Сцяг Перамогі прыняў 18 сакавіка Жукоўшчынскі сельвыканкам ад Данілавіцкага ў рамках тэматычнага праекту “75 дзён да Перамогі”.

Урачыстае мерапрыемства ў Гезгалаўскім доме культуры пачалі з кранаючых сэрца словаў павагі і падзякі тым, хто ведае пра вайну не па расказах.

Кіраўнік справамі Данілавіцкага сельвыканкама Галіна Дворык нагадала пра некаторыя гістарычныя падзеі і перадала сімвалы Перамогі старшыні Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерыю Верамейчыку, які адзначыў, што важная задача сучаснасных беларусаў – захаваць памяць аб мінулым для сваіх нашчадкаў.






Музычныя нумары ваеннай тэматыкі выканалі вядомыя артысты нашага раёна і школьнікі.





Пераходныя сімвалы Вялікай Перамогі будуць захоўвацца ў Жукоўшчынскім сельвыканкаме роўна тыдзень.