15 лютага, у дзень 30-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана, у зале пасяджэнняў Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы адбылася ўрачыстая сустрэча з ветэранам міліцыі, воінам-інтэрнацыяналістам Валянцінам Пачабытам.

Ад імя былых калегаў і цяперашняга асабовага саставу Валянціна Іосіфавіча з адметнай датай павіншаваў, уручыў кветкі і грашовую прэмію начальнік аддзела Дзмітрый Харошка. Таксама ён прачытаў і перадаў Валянціну Пачабыту віншавальны ліст начальніка Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Сяргея Хаменкі.

Старшыня ветэранскай арганізацыі аддзела Станіслаў Казакевіч уручыў войну-афганцу памятны медаль “100 гадоў Чырвонай Арміі”.

На адрас Валянціна Пачабыта гучалі пажаданні здароўя, шчасця, дабрабыту, цяпла і веры ў светлую будучыню.

Ірына СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации