БРСМ плануе накіраваць наглядальнікаў практычна на ўсе выбарчыя ўчасткі. Аб гэтым паведаміў сёння першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА “БРСМ” Андрэй Белякоў у час анлайн-канферэнцыі “Маладзёжныя трэнды сучаснай Беларусі” на сайце БЕЛТА.

“Саюз моладзі прымаў актыўны ўдзел ва ўсіх выбарчых кампаніях. Безумоўна, мы пастараемся, каб актывісты БРСМ па магчымасці прысутнічалі ў якасці наглядальнікаў на ўсіх выбарчых участках”, – сказаў Андрэй Белякоў.

На яго думку, такі вопыт важны для пашырэння кругагляду маладых людзей. “Удзел у такой важнай палітычнай кампаніі – гэта магчымасць сустрэцца з рознымі людзьмі, у тым ліку з замежнымі наглядальнікамі. Што, у сваю чаргу, можна назваць і моўнай стажыроўкай”, – адзначыў Андрэй Белякоў.

Удзел у выбарчай кампаніі, паводле слоў першага сакратара, таксама навучыць моладзь быць больш адказнымі. “Маладыя людзі павінны разумець адказнасць за лёс сваёй краіны. Яны не павінны быць інфантыльнымі, ім не павінна быць усё роўна, што будзе заўтра. Важна ўсвядоміць, што краіну, у якой яны жывуць, трэба берагчы і развіваць”, – рэзюмаваў ён.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации