Сёння са справаздачай аб дзейнасці ў 2018 годзе ў КСУП “Вензавец” выступіў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна.

Ён расказаў удзельнікам сустрэчы аб выніках работы галін эканомікі і сацыяльнай сферы раёна за мінулы год, больш падрабязна спыніўся на дасягненнях аграпрамысловага комплексу і задачах, якія перад ім стаяць.

У сваёй справаздачы на сустрэчы з калектывам гаспадаркі Міхаіл Вікенцьевіч закрануў тэмы даходаў працаўнікоў, павышэнне эфектыўнасці развіцця галін народнай гаспадаркі, мадэрнізацыю вытворчасці, павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі.

Ён адзначыў, што ў сувязі з няпростымі кліматычнымі ўмовамі не ўдалося дасягнуць жадаемых вынікаў.

Напрыканцы сустрэчы Міхаіл Бабіна паставіў задачу завяршыць фінансавы год з прыбыткам.

Вольга ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации