Гэта ведаюць валанцёры з аграгарадка Круцілавічы, якія на працягу некалькіх гадоў падтрымліваюць плённае супрацоўніцтва з аддзяленнем дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

На гэты раз навучэнцы Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы на чале з настаўніцай Надзеяй Канявега, разам са сваімі нязменнымі памочнікамі, работнікамі Данілавіцкага дома культуры Святланай Грос і  Інай Анушкевіч, завіталі ў Дзятлава ў рамках акцыі “Нашы дзеці”, каб падарыць асаблівым людзям навагодні настрой. Сустрэцца з валанцёрамі мелі магчымасць не толькі наведвальнікі “Праменьчыка”, але і іх юныя сябры з Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Цёплая сустрэча даўніх сяброў пачалася з вітання з Дзедам Марозам і Снягурачкай, а таксама асабістым сакратаром Дзядулі – Бабай Ягой, праўда, як паказалі далейшыя падзеі, яна аказалася добрай і нават праспявала святочную песню. Навагоднія героі прапанавалі прысутным з дапамогай чароўнага капелюша згуляць у бяспройгрышную латарэю. У выніку амаль кожны ігрок атрымаў невялікі прыз-сюрпрыз. Аднак у скарбонцы круцілавіцкіх валанцёраў было назапашана яшчэ шмат прыемных нечаканасцяў. Найперш, гэта вясёлыя песні навучэнцаў, пад якія ўдзельнікі свята танцавалі і вадзілі карагоды. Цікавай аказалася і навагодняя жартоўная гульня “Што? Дзе? Калі?”. Не абышлося і без вершаў для Дзядулі Мароза, якія расказвалі, аж пакуль не апусцеў мех з цукеркамі. Яшчэ адным прыемным сюрпрызам стаў абмен віншаваннямі і  і падарункамі.

– Ужо трэці год запар чакаем гэтай традыцыйнай сустрэчы і старанна да яе рыхтуемся, – зазначыла Надзея Канявега. – У перапынках паміж візітамі адсочваем вашы поспехі праз раённую газету “Перамога” і радуемся кожнаму з іх. Ажыццяўляйце свае запаветныя мары і жаданні, нягледзячы ні на што, імкніцеся да лепшага. Ад шчырага сэрца наша школа віншуе вас са святамі. Жадаем вам здароўя, поспехаў, дабрабыту, усяго таго, што робіць жыццё цудоўным. А на свеце няма нічога больш каштоўнага за жыццё. Шчасця вам у новым годзе.

Спецыялісты і наведвальнікі “Праменьчыка” ў сваю чаргу пажадалі гасцям поспехаў у вучобе, невычэрпнай энергіі, творчых дасягненняў, паспадзяваліся на новыя сустрэчы і ўручылі падарункі, зробленыя сваімі рукамі.

Пасля развітання з гасцямі наведвальнікаў аддзялення чакала яшчэ адна прыемная навіна. Салодкія падарункі для асаблівых людзей падрыхтавалі спонсары – ТАА “Ізакам”. Важкі пакунак падарункаў у “Праменьчык” прынесла і сям’я ганаровай старшыні раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Галіны Чура. Яго падрыхтавалі Галіна Мікалаеўна, яе дачка Вольга Дзьячкова і шасцігадовая ўнучка Ксенія, навучэнка сярэдняй школы №1 горада Дзятлава. Бабуля расказала, што сёлета Ксюша сама выказала жаданне падзяліцца падарункамі з іншымі людзьмі, каб свята завітала да кожнага.

Ірына КАЎКЕЛЬ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации