Сертыфікат пад ёлачку

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У рамках дабрачыннай рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” падарачныя сертыфікаты магазіна “Кромань” атрымалі 9 дзяцей-інвалідаў нашага раёна, якія навучаюцца дома.

Такія падарункі для іх падрыхтавала Дзятлаўскае раённае аддзяленне грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”. Дзецям іх прывезлі галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама, намеснік дырэктара Дзятлаўскага раённага аддзялення ГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская і настаўнік-дэфектолаг Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Наталля Лупач.

З цеплымі словамі пажаданняў здароўя, цярпення, бадзёрасці і добрага настрою яны ўручылі падарункі Кірылу Жураўлёву і Багдану Барадзюку з Круцілавічаў, Анастасіі Навотнай з Дварца, Ільі Русаку, Валянціну Бажку і Алесі Урадзімскай з Казлоўшчыны, Яўгену Місцюкевічу з Вензаўца, Артуру Лішыку і Вікторыі Андалюкевіч з Дзятлава.

 

Ірына КАЎКЕЛЬ



Теги: