Землякі віншуюць

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Віншаванні ад загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Алены Калюцік:

– Напярэдадні Калядаў і Новага года жадаю ўсім дзятлаўчанам, каб 2019-ы быў багатым і вясёлым, цікавым і паспяховым, яркім і запамінальным, шчодрым на падарункі, станоўчыя эмоцыі, шчырыя пачуцці і, безумоўна, аптымізм. Няхай увесь год вам спадарожнічае ўдача і ўсе 365 дзён будуць шчаслівымі.

Жадаю, каб усе вы былі здаровыя, займаліся справамі, якія прыносяць задавальненне, дасягалі поспехаў, самарэалізоўваліся. Яшчэ зычу пабольш радасных момантаў, сустрэчаў са шчырымі сябрамі і роднымі людзьмі, якія пяройдуць у прыемныя ўспаміны.

Ірына СТЫРНІК