Моладзевы праект пад такой назвай стартаваў пад эгідай пракуратуры Гродзенскай вобласці, абласной камісіі па справах непаўналетніх і іншых зацікаўленых органаў. Асноўныя яго задачы — арганізацыя занятасці падлеткаў у час канікулаў, прафілактыка правапарушэнняў, удасканаленне фізкультурна-аздараўленчай работы з непаўналетнімі, прывіццё дзецям здаровага ладу жыцця.

У рамках праекта ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны запланавана правесці моладзевыя матчы па міні-футболе і стрытболе сярод школьнікаў з удзелам работнікаў міліцыі, пракуратуры. Спаборніцтвы будуць праводзіцца ў тры этапы: раённыя, занальныя і абласны турніры.

На Дзятлаўшчыне абласное культурна-спартыўнае мерапрыемства для непаўналетніх “Спорт, здароўе і закон” стартавала 10 ліпеня. У гэты дзень адбыўся матч па міні-футболе зборнай каманды падлеткаў супраць каманды прафесіяналаў-дарослых, у склад якой уваходзілі трэнеры і настаўнікі фізічнай культуры. Падтрымаць школьнікаў прыйшлі работнікі міліцыі, члены камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА “БРСМ”.

Удзельнікаў турніру павіталі і пажадалі ім паспяховай гульні намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Д. К. Ёда і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. В. Петрукевіч.

Супрацьстаянне пачалося з гола ў вароты каманды падлеткаў, які прафесіяналы забілі на пачатку спаборніцтваў. Гэта прымусіла школьнікаў сабрацца і ўзмацніць абарону, але першы тайм усё роўна скончыўся “на сухую”: з лікам 10:0 перамаглі дарослыя. Наогул падлеткі прапусцілі 12 галоў, перш чым у другім тайме самі здолелі нарэшце забіць мяч у вароты сапернікаў. Аўтарам першага гола стаў Руслан Трахімовіч. Як ні старалася маладосць, але перамагчы вопыт ёй не ўдавалася. Пад канец другога тайма падлеткі толькі павялічылі розніцу ачкоў і адставалі з лікам 20:1. Другі па ліку гол на апошніх хвілінах матча здолеў забіць у вароты прафесіяналаў Ілья Вайтушка. Адпаведна гульня скончылася з вынікам 20:2 на карысць каманды дарослых. Як бачым, загартоўка і вопыт не падвялі: трэнеры і настаўнікі фізкультуры аднолькава добра вучаць дзяцей і перамагаюць на футбольным полі. Ці не час падрастаючаму пакаленню задумацца, чаму не здолелі калі не выйграць, то хоць прайграць з меншым адрывам? Відаць, прыспеў час не сядзець днямі за камп’ютарамі, а выйсці з дому і пачаць гуляць у спартыўныя гульні. Наперадзе яшчэ палова лета, каб пасябраваць з мячом. Дарэчы, па выніках раённага турніру менавіта мяч дастаўся ў падарунак ад раённага камітэта ГА “БРСМ” лепшаму іграку-падлетку. Ім аказаўся Андрэй Гузель, які стаяў на варотах і здолеў адбіць не адну атаку праціўніка. Аднак школьнікам яшчэ далёка да дасканаласці і падарунак, спадзяёмся, дапаможа ім рыхтавацца да занальных спаборніцтваў, якія ўжо не за гарамі.

Для дзятлаўскай зборнай, у склад якой па ўмовах праекта акрамя школьнікаў увойдуць і двое дарослых, занальны тур адбудзецца 20 ліпеня ў Навагрудку. Сярод сапернікаў дзятлаўчан — зборная гаспадароў пляцоўкі, каманды Карэліцкага, Слонімскага і Лідскага раёнаў. Судзейская калегія вызначыць лідараў у гэтай групе для ўдзелу ў абласным фінале, які пройдзе ў Гродне. Пажадаем камандзе нашых землякоў згуртаванасці і волі да перамогі.

І. СТЫРНІК

Фота П. АДАМЧУКА

 

 

 

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации