24 верасня ў раёне стартавала рэспубліканская акцыя МНС “Моладзь за бяспеку”, прымеркаваная да ўтварэння Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных (БМГАРП), якая адзначае свой 17-ы дзень нараджэння. Акцыя прадоўжыцца да 12 кастрычніка і будзе праходзіць у тры этапы.

На першым этапе з 24 верасня па 2 кастрычніка члены БМГАРП сумесна з Дзятлаўскім РАНС акажуць шэфскую дабрачынную дапамогу асобным катэгорыям грамадзян (шматдзетным сем’ям, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, пенсіянерам, якія жывуць адзінока).

На другім этапе з 3 па 10 кастрычніка ратаўнікі МНС і актывісты БМГАРП выедуць з забаўляльна-навучальнай праграмай у агульнаадукацыйныя ўстановы, сацыяльныя прытулкі, дамы-інтэрнаты і правядуць віктарыны, конкурсы, раскажуць аб дзейнасці БМГАРП, правядуць прэзентацыю часопіса “Юны ратавальнік”.

Трэці этап – з 11 па 12 кастрычніка прадугледжвае масавае мерапрыемства сумесна з работнікамі ўстановаў культуры ў цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава.

Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации