18 жніўня горад Свіслач вітае удзельнікаў і гасцей абласнога экалагічнага фестывалю леса «Гамоняць пушчы беларускія…»

Праграма мерапрыемстваў:

пл. К.Маркса

12.00 – тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў фестывалю з гарадской плошчы ў гарадскі парк.

Гарадскі парк (галоўная пляцоўка)

12.30 – урачыстае адкрыццё фестывалю:

– тэатралізаваная кампазіцыя «Запаведны напеў»;

– канцэртная праграма зоркі беларускай эстрады Гюнеш Абасавай з шоу-балетам;

13.30 – 18.00 – канцэрт творчых калектываў Рэспублікі Латвія, Рэспублікі Польшча, Гродзеншчыны і Брэстчыны;

13.30 – 18 .00 – удзельнікаў і гасцей фестывалю запрашаюць тэматычныя пляцоўкі:

“Паляўнічая” – асаблівасці палявання XVII-XIX стагоддзяў у фотаздымках і тэатралізаваным прадстаўленні, фота- зона, выстава паляўнічых трафеяў і рыбалоўных снасцей, прыгатаванне паляўнічых страў.

“Экалагічная” – да ўвагі гледачоў будуць прадстаўлены фотагалерэі, фотавыставы, прэзентацыя дзяржаўных прыродаахоўных тэрыторый Гродзенскай вобласці з дэманстрацыяй відэаролікаў, выстава-гербарый лекавых траў «Парады траўніцы Соф’і Вітольдаўны…», інфармацыйная кампазіцыя «Птушкі і звяры Белавежскага краю», конны двор «Кентаўр»: паказальная праграма, верхавое катанне, фотасесія і іншае.

“Гасцінная леснічоўка” – самым відовішчным для гасцей фестывалю стане прафесійны конкурс лесарубаў Гродзеншчыны, Брэстчыны і прадстаўнікоў лесагаспадарак Рэспублікі

Польшча, а таксама майстар-клас па распілоўцы дрэва ад майстроў-прафесіяналаў.

“Горад майстроў” – вас чакае выстава-продаж вырабаў, майстар-класы па дрэваапрацоўцы, лозапляценню, саломапляценню, поясапляценню, ганчарству народных майстроў Гродзеншчыны і Брэстчыны.

“Пушчанскія падворкі” – на гасцінных падворках вы ўбачыце: тэматычныя выставы, канцэрты, гульнёвыя праграмы, забавы аматарскіх калектываў Свіслаччыны і Нацыянальнага парку “Белавежская пушча”.

“Пляцоўка-вернісаж” – творчая майстэрня па адлюстраванню прыроды, звяроў і птушак беларускіх лясоў, майстар-класы для дзяцей і дарослых;

“Дзіцячая” – дзіцячыя атракцыёны, конкурсы, гульні, забавы, канцэртная праграма;

“Кантрактовая” – рэкламна-прэзентацыйная выстава дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Свіслацкага раёна.

Вячэрняя праграма:

19.00 – 20.30 – выступленне зорак беларускай эстрады: поп-фольк гурта “Лялькі Карпарэйшн”, Алены Ланской і шоу- балета “Феерыя”

21.00 – канцэртна-забаўляльная праграма з удзелам эстрадных выканаўцаў. Дыскатэка.

На працягу свята будуць працаваць атракцыёны, гандлёвыя кропкі, пройдуць выставы-продажы, гульні, конкурсы, забавы. Незвычайным і ўнікальным будзе прафесійны конкурс лесарубаў Гродзеншчыны і Брэстчыны.

*У праграме магчымы змены

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации