На калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за мерамі, што прымаюцца па імпартазамяшчэнні і скарачэнні імпарту ў рэгіёне.

Аналіз статыстычных даных паказвае, што ў Гродзенскай вобласці за 2017 год сальда знешняга гандлю таварамі склалася станоўчым, паслугамі – адмоўным. З году ў год павялічваецца доля вобласці ў агульным па рэспубліцы аб’ёме імпарту тавараў, пры гэтым доля экспарту тавараў зніжаецца. Акрамя таго, у 2017 годзе тэмп росту імпарту як па таварах, так і па паслугах перавысіў тэмп росту экспарту.

Праведзены аналіз, які праводзіцца ў галіне работы па імпартазамяшчэнні, паказаў, што не ўсе мерапрыемствы эфектыўныя, маюцца пралікі на этапе іх планавання і рэалізацыі, а таксама рэзервы для скарачэння імпарту. Не ўсімі арганізацыямі вобласці выконваюцца запланаваныя ў адпаведнасці з праграмамі дзеянняў па імпартазамяшчэнні Гродзенскай вобласці аб’ёмы вытворчасці і экспарту імпартазамяшчальнай прадукцыі.

Многія буйныя праекты ў вобласці рэалізуюцца без належнай іх прапрацоўкі. І гэта як праекты арганізацый камунальнай формы ўласнасці, так і рэспубліканскай, а таксама без ведамаснай падпарадкаванасці.

Па-ранейшаму высокай застаецца доля продажу імпартных тавараў у рознічным тавараабароце арганізацый гандлю.

На калегіі Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці дадзены прапановы па павышэнні эфектыўнасці рэалізуемых мерапрыемстваў па імпартазамяшчэнні і скарачэнні імпарту.

Аляксандр САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации