Дзейнасць без рэгістрацыі

Эканоміка і сельская гаспадарка

Пытанне: ці неабходна рэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка пры выкананні будаўнічых работ па заказах фізічных асобаў?

Адказ намесніка начальніка ўпраўлення па працы з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне Таццяны Касцюкевіч:

– Не рэгіструючы ІП, вы можаце выконваць наступныя віды работ: тынковачныя, малярныя, шкляныя, работы па пакрыцці падлогі, абліцоўцы сценаў, абклейванні сценаў шпалерамі, кладцы або рамонце печаў і камінаў (Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19.09.2017 года №337 (рэд. ад 25.01.2018 года) “Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асобаў”).

Выконваць пералічаныя работы без рэгістрацыі ІП можна пры адначасовым выкананні наступных умоваў:

— калі вы не з’яўляецеся замежнікам, які часова жыве і знаходзіцца ў Беларусі; — выконваеце работу самі, не прыцягваючы іншых асобаў па працоўных і (або) грамадзянска-прававых дагаворах;

— выконваеце работу не для юрыдычных, а для фізічных асобаў (грамадзян);

— выконваючы работу, задавальняеце іх асабістыя, бытавыя, сямейныя і іншыя патрэбы, не звязаныя з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці.
Да пачатку выканання работ у падатковым органе па месцы рэгістрацыі трэба заплаціць адзіны падатак (на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна стаўка адзінага падатку складае 25 рублёў) і напісаць паведамленне, у якім неабходна пазначыць: віды дзейнасці, якія плануеце ажыццяўляць; перыяд і месца ажыццяўлення дзейнасці.
Адзіны падатак можна выплаціць за месяц, квартал ці год наперад. Пры выплаце адзінага падатку прадугледжаны льготы для пенсіянераў па ўзросце, інвалідаў, бацькоў (усынавiцеляў) у шматдзетных сем’ях з трыма і больш дзецьмі ва ўзросце да 18 гадоў, плацельшчыкаў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў. Стаўка падатку ў гэтым выпадку будзе паніжана на 20%.

Таццяна ГРЫЦУК

Стоит почитать:

Детские пособия повышаются в Беларуси с 1 мая

ФПБ создает базу данных о вакансиях в Беларуси

“Кірмаш вакансій” у Данілавічах



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *