Шмат гадоў адпрацавала ў Казлоўшчынскай школьнай бібліятэцы Крупіца Раіса Браніславаўна. У гады яе працы кнігі і бібліятэка былі больш значнай крыніцай ведаў, чым у цяперашні камп’ютарны час. Бібліятэкар дапамагала адшукаць патрэбную літаратуру для сачыненняў, цікавых паведамленняў, заўсёды актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзенні прадметных тыдняў, праводзіла цікавыя бібліяграфічныя ўрокі. А праграма правядзення тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі, які штогод праводзіўся ў сакавіку, была асабліва цікавай і разнастайнай. “Люблю сваю работу, люблю дзяцей, імкнуся зрабіць для іх штосьці карыснае, – такім дэвізам кіравалася Раіса Браніславаўна ў сваёй рабоце.

І не толькі сваю асноўную работу любіла яна. Вельмі любіць працаваць на зямлі, вырошчваць кветкі, разнастайную агародніну. Агарод у яе ўзор чысціні і парадку. А багатым ураджаем заўсёды гатова падзяліцца з сябрамі.

Раіса Браніславаўна – клапатлівая маці дзвюх дачок, бабуля 12 унукаў, добрая, уважлівая, патрабавальная да сябе, ветлівая жанчына, гатова заўсёды падзяліцца радасцю і душэўнай цеплынёй, прыйсці на дапамогу ў патрэбны час.

Мы, ветэраны педагагічнай працы, калектыў настаўнікаў, прафкам і навучэнцы Казлоўшчынскай сярэдняй школы шчыра віншуем яе з юбілейным днём нараджэння, жадаем моцнага здароўя на доўгія гады.

Кіра Аляксандраўна БЛІЗНЮК,

старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў педагагічнай працы Казлоўшчынскай сярэдняй школы

Читайте также:

Беларусь хацелася наведаць даўно

У Дварэцкай школе прайшла дабрачынная акцыя «Дапаможам дзецям»

Далучайцеся да шэсця “Бессмяротнага палка”

About Author
administrator
View All Articles
Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации