Каля гарадскога помніка воінам-інтэрнацыяналістам вянкі, якія ўпалі ад ветру, паставілі на месца актывісты раённых грамадскіх аб’яднанняў “Чырвоны Крыж” і “БРСМ” . Прыбіралі і каля помніка Леніну.


Акрамя гэтага, яны працавалі на клумбах, акультурвалі тэрыторыю каля Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.




Да добраахвотнай і высакароднай справы далучылася і моладзь раёна. Каля помніка І. Філідовічу, дзе нядаўна праводзіліся рамонтныя работы, хлопцы і дзяўчаты чысцілі ўчастак. У тым ліку “вылоўлівалі” смецце з ракі.






Юлія БАКУНОВІЧ