Кожны год мастакі Іван і Юрый Козелы наведваюць малую радзіму – вёску Гнаінскія на Дзятлаўшчыне. Тут заўсёды іх натхняюць родныя краявіды, і яны пішуць свае творы.

– У гэтым годзе па прапанове настаўніцы Дзятлаўскай школы мастацтваў Жанны Лукашэні мы пачалі пленэр – гэта перадача мастацкага бачання на адкрытым паветры ў колеры – з вёскі Рандзілаўшчына. Там нас уразіў панарамны краявід з касцёлам. Далей гідам пленэра стаў былы дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Фёдар Красюк, які прапанаваў наведаць горад Ліду, дзе красуецца старажытны замак. Пленэрны шлях прадоўжыўся на радзіме Адама Міцкевіча ў Завоссі. Добрае надвор’е спрыяла творчай працы, і было напісана шмат жывапісных твораў, – расказалі мастакі.






Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga