16 красавіка адбылося ўрачыстае ўмацаванне памятнай шыльды на фасадзе будынка  МПМК-147 чалавеку, чыя праца і справа жыцця былі аддадзены Дзятлаўшчыне, – Пятру Гросу. 

Сябры, калегі, блізкія і проста знаёмыя людзі сабраліся тут, каб ушанаваць памяць пра свайго сябра і пакінуць для нашчадкаў дзятлаўскай зямлі памятны знак пра плённую працу чалавека з вялікім сэрцам.

Пётр Пятровіч – карэнны дзятлаўчанін: ён тут нарадзіўся, рос, вучыўся. Сюды прыўшоў на працу. Спачатку працаваў майстрам, затым інжынерам, пазней галоўным інжынерам, кіраўніком установы. Пад кіраўніцтвам Пятра Пятровіча “вырасталі” ў Дзятлаве знакавыя будынкі: паліклініка, раённая бальніца, мікрараён вуліцы Клары Цэткін, будынак сярэдняй школы №3, адміністрацыйны корпус МПМК-147, дзясяткі аграпрамысловых комплексаў, індывідуальных  забудоваў. Ён быў чалавекам веруючым, і таму аказваў вялікую дапамогу ў будаўніцтве новага храма, дапамагаў дзятлаўскаму касцёлу.

Музычны падарунак “Спадчына” ў выкананні навучэнкі 11 класа сярэдняй школы №3 Юліі Салаш наблізіў успаміны прысутных  аб сябры, даў магчымасць яшчэ раз ацаніць маштабнасць яго ўкладу ў развіццё горада і раёна.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации