Праблеме абароны насельніцтва ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі надаецца асаблівая ўвага. Гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. Часта ў надзвычайных абставінах могуць апынуцца дзеці: недахоп пэўных ведаў і практычных навыкаў часам прыводзіць да сумных наступстваў.
З мэтай фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзення адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем у рэспубліцы пройдзе прафілактычная акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”, прымеркаваная да Сусветнага дня грамадзянскай абароны. Акцыя праводзіцца з 1 па 30 сакавіка ў тры этапы. Першы этап праходзіць з 1 па 6 сакавіка ў агульнаадукацыйных установах раёна. На дадзеным этапе акцыі арганізоўваюцца практычныя адпрацоўкі планаў эвакуацыі, тэматычныя “Урокі бяспекі”.
На другім этапе з 12 па 23 сакавіка ратаўнікі выступяць на бацькоўскіх сходах з інфармацыяй аб асноўных прычынах пажараў, аб дзеяннях па сігнале “Увага ўсім”, а таксама нагадаюць аб выкананні дзецьмі правілаў бяспекі ў перыяд вясновых канікул.
Завяршальны трэці этап пройдзе ў філіяле “Санаторый “Радон”.
Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС