На базе гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшло першынства раёна па валейболе сярод юнакоў 2002-2004 гадоў нараджэння, прысвечанае 100-годдзю
У спартыўных спаборніцтвах прымалі ўдзел 8 каманд, яны былі падзелены на тры групы. Гульня праходзіла па кругавой сістэме.
Урачыста павітаў удзельнікаў спаборніцтваў галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Дзмітрый Ёда. Поспехаў у гульні пажадала начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Белаус.
Пераможцам турніру стала каманда Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другімі сталі хлопчыкі Наваельнянскай сярэдняй школы, трэцяе месца ў каманды гімназіі № 1 горада Дзятлава.
Вольга ЮШКЕВІЧ