23 лютага прайшоў раённы турнір па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, прысвечаны 100-годдзю Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У турніры ўдзельнічалі 11 камандаў навучальных установаў раёна. Хлопцы і дзяўчаты сапернічалі ў трапнасці, страляючы стоячы і лежачы.

Самую лепшую стралковую падрыхтоўку прадэманстравала каманда Дзятлаўскай СШ №3, на яе рахунку 208 балаў.

Другое месца заняла каманда Раготнаўскай школы, 169 балаў.

На трэцім месцы фінішавалі стралкі Казлоўшчынскай школы, 104 балы.

У асабістым заліку ўсе прызавыя месцы дасталіся снайперам Дзятлаўскай СШ №3.

Пераможца турніру – Уладзіслаў Лях, 78 балаў.

Другі прызёр – Антон Кучынскі, 70 балаў.

Трэці прызёр – Юлія Адамчык, 68 балаў.

Турнір арганізавалі Дзятлаўскі ваенны камісарыят і раённае таварыства ДТСААФ. Спартзалу для правядзення спаборніцтваў прадаставіла СШ №3. Ул. інф. “Перамогі”

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации