Аддаць свой голас за кандыдата ў мясцовыя Саветы дэпутатаў на выбарчыя ўчасткі Дзятлаўшчыны прыходзяць людзі рознага ўзросту, а самае галоўнае  –  усе з добрым настроем.

У галасаванні прыняў удзел старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік:

– Лічу выбары вельмі важнай падзеяй. Народ выбірае дэпутатаў для таго, каб яны цесна узаемадзейнічалі з насельніцтвам, вылучалі ініцыятывы для паляпшэння якасці жыцця, аказвалі рэальную дапамогу людзям. У нашым раёне мы стараліся стварыць святочную атмасферу на ўсіх выбарчых участках. Думаю, людзі тут не толькі аддаюць голас за абранага кандыдата, але і адпачываюць: ёсць магчымасць паслухаць музыку, схадзіць у буфет, сустрэцца са знаёмымі.

Старшыня райвыканкама павіншаваў усіх з важнай падзеяй і пажадаў паспяховай і плённай працы выбарчай камісіі. Выконваючы неабходныя працэдуры, кіраўнік раёна апусціў бюлетэні ў скрыню.

Пасля старшыня райвыканкама зайшоў у буфет, скарыстаўся прапановаю медыкаў памераць ціск.

Юлія БАКУНОВІЧ

Читайте также:

На Дзятлаўшчыне адкрыліся ўчасткі для галасавання

З праблемамі – да дэпутата

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации