Калі ў каго з жыхароў Жукоўшчыны папросіце назваць настаўніка, які пакінуў вялікі след у яго жыцці, многія назавуць Ганну Буткевіч. Настаўнікам па прызванні называюць яе аднавяскоўцы. Бацькам і вучням яна запомнілася як чулы і ўважлівы педагог, які ўмее падабраць ключык да сэрца кожнага дзіцяці. Яна і сёння застаецца прыкладам невычэрпнай душэўнай шчодрасці і дабрыні. Восенню Ганна Іосіфаўна адзначала свой 80-гадовы юбілей. З гэтай нагоды да яе завіталі спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. У святочны дзень для імянінніцы гучалі толькі шчырыя словы віншаванняў і любімыя песні яе маладосці.

Ганна Буткевіч усё жыццё прысвяціла навучанню і выхаванню дзяцей. Мілавідная, сціплая жанчына. Як кажуць вяскоўцы, педагог ад Бога.

Яе дзяцінства прайшло на хутары Задаліна каля Погіраў, дзе жылі добрыя і спагадлівыя людзі. Па законах сумлення жылі і бацькі жанчыны, якія выхоўвалі васьмёра дзяцей.

Спасцігаць веды Ганна Іосіфаўна пачала ў Погірскай пачатковай школе. Гэта былі незабыўныя гады дзяцінства. Разам з сяброўкамі-школьніцамі яны арганізавалі атрад накшталт цімураўскага, каб дапамагаць адзінокім людзям. Прадоўжыла вучобу ў Норцавіцкай васьмігадовай школе. Марыла стаць аграномам, але захварэла і вымушана была пайсці вучыцца ў сярэдняй школе № 2 горада Дзятлава, якую скончыла з сярэбраным медалём. Стала студэнткай БДУ хіміка-біялагічнага факультэта і пасля яго заканчэння працавала ў Наваполацку ў аранжарэі.

Яе працоўная дзейнасць як педагога пачалася пасля пераезду ў Дзятлава з мужам Іванам Васільевічам. Спачатку ў школе-інтэрнаце была піянерважатай, затым у Стралянскай базавай школе выкладала біялогію, стала намеснікам дырэктара, а пасля і дырэктарам Жукоўшчынскай сярэдняй школы.

Праца прыносіла плён і падзяку: Ганна Іосіфаўна неаднаразова ўзнагароджвалася Ганаровымі граматамі раённага аддзела і абласнога ўпраўлення адукацыі.

Калі Ганна Іосіфаўна пачала выкладаць біялогію, стала захапляцца кветкаводствам. З розных куткоў везла расткі хатніх кветак, прывучала да гэтага дзяцей. Доўгі час вяла гурток “Юныя кветкаводы”, і дзякуючы яго рабоце ўся школа патанала ў кветках.

– Быць у ладзе са сваім сумленнем, тварыць дабро, паважаць людзей – прынцып майго жыцця, – разважае жанчына. – Мабыць, такой я нарадзілася, што да ўсяго мне ёсць справа, за многае баліць душа. Ніколі не заставалася ў баку ад надзённых спраў: была дэпутатам сельскага савета і чым магла на гэтай пасадзе дапамагала аднавяскоўцам. Веды па медыцыне спатрэбіліся пры падрыхтоўцы санітарнай дружыны калгаса, ды і сама была яе членам. Маладзейшай наведвала драматычны гурток пры сельскім клубе. І цяпер патрэбна мая дапамога і падтрымка сёстрам, пляменнікам, сяброўкам, без якіх не ўяўляю свайго жыцця.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае #годбелорусскойженщины 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Школьны мерыдыян

Школьны мерыдыян

19 октября, 2026
Безопасность в каждый дом: как согреть жилье без риска для жизни
ДТЗ з жывёлай на Дзятлаўшчыне

Похожие публикации