«СуперАкцябронак-2017»

Культура і адпачынак

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прайшоў раённы конкурс «СуперАкцябронак-2017» для лепшых акцябрат піянерскіх дружын Дзятлаўшчыны. У трох конкурсных этапах, чатырох намінацыях удзельнікі выпрабоўвалі свае здольнасці і эрудыцыю.
Завочная намінацыя «Партфоліа акцябронка» дазволіла ацаніць творчы патэнцыял навучэнцаў.

Прадстаўленыя работы былі яркія, адлюстроўвалі светапогляд дзяцей.

У намінацыі «Фотакалаж: мая акцябрацкая група — самая лепшая» ўдзельнікі прадставілі яркія справы сваёй акцябрацкай групы. У намінацыі «Я акцябронак, і гэтым ганаруся, бо ў піянеры трымаю свой шлях» акцябраты-лідары расказалі аб сваіх захапленнях і дзейнасці ў піянерскай дружыне. Праверкай на кемлівасць і эрудыцыю сталі пытанні тэст-віктарыны «Мы — грамадзяне краіны кастрычніка».

Конкурс «СуперАкцябронак-2017» паказаў, што на Дзятлаўшчыне падрастаюць новыя лідары, здольныя пераняць эстафету добрых спраў у старэйшых сяброў.

Кацярына КАВАЛЬЧУК,
педагог-арганізатар Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *