З пачатку года ў Дзятлаўскім раёне зарэгістравана 5 пажараў, звязаныХ з эксплуатацыяй цеплаагрэгатаў. Прычынай пажараў становяцца парушэнні правілаў эксплуатацыі печаў, мантажу або недахопы пры іх будове.

Колькасць здарэнняў з-за парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі пры выкарыстанні печаў павялічваецца. Асаблівую ўвагу падрыхтоўцы да халадоў неабходна надаць жыхарам прыватнага жылога сектара, у чыіх дамах ёсць печы.

Памятайце, што забараняецца:

• распальваць няспраўныя печы;

• распальваць печы пры дапамозе лёгкаўзгаральных і гаручых вадкасцяў;

• выкарыстоўваць дровы, даўжыня якіх перавышае памеры топкі;

• сушыць і класці на печы на адлегласці менш за 1,25 м ад топачных адтулінаў паліва, адзенне і іншыя лёгкаўзгаральныя рэчывы і матэрыялы;

• паліць печ з адкрытымі дзверцамі;

• пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду ў доме, дзе паліцца печ.

Акрамя таго, у моцныя халады печ трэба паліць некалькі разоў на дзень.

Гэта дазволіць пазбегнуць яе перагрэву і з’яўлення расколінаў. Попел, шлак, вугаль варта выкідаць у спецыяльна адведзенае месца на адлегласці не бліжэй за 15 метраў ад будынкаў. Паліць печ неабходна за дзве-тры гадзіны да сну.

Памятайце, што нельга:

– убудоўваць у паддахавых памяшканнях гарызантальныя дымавыя боравы, а таксама адтуліны для чысткі дымавых каналаў;

– выкарыстоўваць для кладкі печаў і комінаў сілікатную цэглу (за выключэннем трубаў, вышэйшых за дах);

– выкарыстоўваць для дымавых пячных трубаў керамічныя, азбестацэментныя і металічныя трубы. У выпадку, калі комін зроблены з такіх матэрыялаў, трубу неабходна абкласці глінянай цэглай у межах паддахавай прасторы і вывесці цагляную кладку вышэй за пакрыццё даху на 5-7 вянкоў.

– выкарыстоўваць вентыляцыйныя і іншыя каналы ў якасці комінаў печаў.

Адрамантаваць печ танней, чым ліквідаваць наступствы пажару.

Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации